Перайсці да змесціва

Гісторыя "Руху за Свабоду"

2014

7 красавіка ў Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя «Праграма пераўтварэнняў для Беларусі: рэгіянальны вопыт і выклікі», арганізаваная Рухам «За Свабоду» у межах кампаніі «Народная праграма».

2014

Прадстаўнікі кампаніі «Народны рэферэндум» перадалі ў Палату прадстаўнікоў больш за 50 тысяч подпісаў грамадзян, сабраных па ўсёй Беларусі.

2017

Старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч узяў удзел у саміце Еўрапейскай народнай партыі (EPP) краін Усходняга партнёрства, дзе абмяркоўваліся пытанні рэгіянальнай бяспекі, дэмакратычных пераменаў і ролі Беларусі ў еўрапейскім кантэксце.

2017

У Кіеве прайшло пасяджэнне Парламенцкай асамблеі «Еўранэст», якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў Еўрапейскага парламента і краін Усходняга партнёрства.

2017

Дэлегацыя Моладзі Руху «За Свабоду» наведала Швецыю, дзе прыняла ўдзел у праграме «Палітычная акадэмія» і ў кангрэсе Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (Kristdemokraterna).

2025

15 снежня ў Брусэлі прайшоў ІІ міжпартыйны форум "8+100". 

2025

Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч прыняў удзел у пасяджэнні Палітасамблеі Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) у Бруселі, дзе адбылося галасаванне па важнай рэзалюцыі аб надзвычайным становішчы ў Беларусі. 

2023

Сёння ў Сейме Літвы з ініцыятывы Офіса Святланы Ціханоўскай прайшлі слуханні, прысвечаныя прававому становішчу беларусаў у Літве.

2023

6 снежня ў Брусэлі прайшоў міжпартыйны форум "8+100". У ім ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і еўрапейскіх партый, а таксама спікеры Еўрапарламента.

2023

9 лістапада Суд Партызанскага раёна г. Мінска прызнаў сацыяльныя сеткі Руху "За Свабоду" экстрэмісцкімі матэрыяламі.

2023

Кангрэс - штогадовае акадэмічнае мерапрыемства, дзе найбольш прадстаўнічая частка беларускіх акадэмічных і грамадскіх элітаў можа свабодна і незалежна ад уплыву беларускай і іншых дзяржаў абмяркоўваць гісторыю, палітыку, грамадства і культуру Беларусі.

2023

28 чэрвеня ў Варшаве адбылася канферэнцыя па адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе, на якой абмеркавалі актуальныя пытанні рэфармавання адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу краіны.

2023

26 красавіка ў Палітычным камітэце Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прайшлі слуханні па Беларусі «Заклік да працэсу палітычнай рэформы ў Беларусі». 

2022

Сёння Расія распачала шырокамасштабную вайну супраць Украіны. Паведамляецца пра вайсковыя удары і дзеянні ў шэрагах украінскіх гарадоў. Ёсць першыя ахвяры ваенных дзеянняў. 

2021

Гродзенскі абласны каардынатар Руху “За Свабоду”, палітвязень Вітольд Ашурак загінуў ў шклоўскай калоніі. Там палітвязень з 21 красавіка адбываў пакаранне ў пяць год. Папярэдняя прычына смерці, агучаная сваякам, - спыненне сэрца.

2021

Сітуацыя з правым бязмежжам у Беларусі пагаршаецца: па дадзеных правабаронцаў, больш за 300 чалавек прызнаныя палітвязнямі, каля 1000 спазналі крымінальны пераслед па палітычных падставах, колькасць пацярпелых і тых, хто быў пакараны ў межах КоАП цяжка вымераць.

2020

Завяршылася галасаванне на сайце prezident21by.org у рамках праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі. Падводзім вынікі анлайн- і афлайн-галасаванняў.

2020

У рамках апазіцыйнай кааліцыі, якая праз народнае галасаванне (праймерыз) выбірае адзінага кандыдата на прэзідэнцкую выбарчую кампанію-2020, абмяркоўваем стратэгію дзеянняў.

2020

Рух «За Свабоду» заклікае дзяржорганы Беларусі неадкладна прыняць захады для мінімізацыі наступстваў каранавіруснай інфекцыі Covid-19 і забяспечыць своечасовае і поўнае інфармаванне грамадзян пра ўзровень захворвання.

2020

Прадстаўнікі пяці палітычных структур (АГП, БСДП, БХД, Рух "За Свабоду" і Партыі БНФ) правялі 27 студзеня сумесную прэс-канферэнцыю, на якой абвясцілі аб пачатку працэдуры абрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

2019

Самыя галоўныя падзеі года для Руху «За Свабоду».

2019

Чаму мы ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі, што паспелі зрабіць і што будзем рабіць далей — прыгадваем, як прайшлі апошнія некалькі месяцаў.

2019

Школы лідарства Рух "За Свабоду" плануе правесці ў кожнай вобласці, яны накіраваны на ўзмацненне лідарскіх здольнасцей актывістаў, паглыбленне ўнутранай камунікацыі паміж сябрамі Руху і ўмацаванне рэгіянальных каманд.

2019

Спіс з пяці найбольш небяспечных і дзіўных забарон у Беларусі склаў Рух "За Свабоду", каб папярэдзіць замежных гасцей аб магчымых незвычайных сітуацыях падчас "Еўрапейскіх гульняў".

2019

Шэсць гадоў спатрэбілася Камітэту па правах чалавека ААН, каб прыняць рашэнне па звароце Мінскага абласнога каардынатара Руху "За Свабоду" Віталя Амяльковіча. Ён скардзіўся на парушэнне сваіх правоў беларускімі ўладамі пры забароне пікету.

2018

У суботу, 15 снежня, прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Руху "За Свабоду". Сябры арганізацыі пераабралі кіраўніцтва, абралі кандыдата на праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі і зацвердзілі стратэгію развіцця на чатыры гады і палітычную праграму.

2018

На паседжанні палітасамблеі Еўрапейская народная партыя (ЕНП) прагаласавала за наданне статусу назіральніка Руху «За Свабоду».

2018

Моладзь Руху "За Свабоду" арганізавала ў Менску форум "Наша справа". На ім маладыя актыўныя беларусы прынялі ўдзел у майстар-класах, віктарынах і пазнаёміліся адзін з адным.

2018

4 ліпеня прайшлі сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў, а ў міжнароднай камісіі Сэйма Польшчы адбыліся слуханьні па грамадзка-палітычнай сытуацыі ў Беларусі.

2018

Рух “За Свабоду” прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі Свята незалежнасці 2018 у Менску, рэгіянальныя актывісты сталі арганізатарамі, заяўнікамі і ўдзельнікамі святаў у Баранавічах, Лідзе, Брэсце, Гомелі, Віцебску, Гродне, Магілёве.

2018

Выбарчая кампанія 2018 года прайшла ў Беларусі ў стандартных умовах фальсіфікацый, але нават у такіх умовах кандыдаты ад Руху "За Свабоду" паказалі добрыя вынікі, заявіў на пасяджэнні Савета Руху "За Свабоду" старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч.

2018

Усяго ў розных рэгіёнах Беларусі працавалі 25 ініцыятыўных групаў сябраў і прыхільнікаў Руху «За Свабоду». Прыём дакументаў закончыцца сёння ўвечары, вынікі рэгістрацыі кандыдатаў будуць вядомыя праз некалькі дзён.

2016

Юрый Губарэвіч абраны старшынёй праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб'яднання "Рух "За Свабоду".

2016

Рух «За Свабоду» уручае прэмію імя Віктара Сырыцы — выбітнага баранавіцкага краязнаўцы, гісторыка і актывіста, каардынатара мясцовай суполкі руху, які раптоўна пайшоў з жыцця ў 2015 годзе.

2015
У Менску ўручылі стыпендыю імя Аркадзя Смоліча, адным з фундатараў якой стаў Рух "За Свабоду".
2015

«Права выбару» — гэта сумесная кампанія грамадскіх структур і палітычных партый па назіранні за выбарамі ў Беларусі. Яе мэта — забяспечыць празрыстасць і справядлівасць выбарчых працэсаў, аб’яднаўшы намаганні розных дэмакратычных сіл.

2013

У траўні 2013 года Рух «За Свабоду», Партыя БНФ і кампанія «Гавары праўду» абвясцілі пра пачатак шырокай грамадзянскай ініцыятывы «Народны рэферэндум».

2012

Падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2012 годзе Рух «За Свабоду» разам з Партыяй БНФ і кампаніяй «Гавары праўду» арганізавалі кампанію байкоту на асобна ўзятым выбарчым акрузе — Фрунзенскім выбарчым акрузе № 101 у Мінску.

2012

У 2012–2014 гадах Рух «За Свабоду» разам з партнёрскімі арганізацыямі правёў маштабную грамадска-культурную кампанію «Год Каліноўскага», прысвечаную героям паўстання 1863–1864 гадоў.

2012

Кампанія «Жанчыны супраць фальсіфікацый» дзейнічае з 2012 года. Ініцыятарамі выступілі Галіна Скорахад (Рух «За Свабоду») і Антаніна Кавалева (Аб’яднаная грамадзянская партыя).

2012

З 2012 года ў пачатку студзеня Рух "За Свабоду" праводзіў вечар памяці Вацлава Гавела, апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэхіі.

2011

З 2011 года рух «За Свабоду» спрыяў распаўсюджванню па беларускіх гарадах сеткі Еўрапейскіх клубаў.

2011

З 2011 па 2019 год кожнае лета Рух «За Свабоду» праводзіў Летнія школы, якія станавіліся ўнікальнай пляцоўкай для абмену ведамі, досведам і ідэямі сярод маладых беларусаў.

2011

У 2011 годзе, пасля жорсткага разгона Плошчы 19 снежня 2010 года, Рух «За Свабоду» разам з партнёрскімі арганізацыямі і партыямі на працягу некалькіх месяцаў праводзіў кампанію «Страху няма!».

2010

У траўні 2010 года Рух «За Свабоду» распачаў кампанію «Народная праграма» — шырокі працэс выпрацоўкі канцэпцый рэформаў у Беларусі праз экспертнае і грамадскае абмеркаванне найважнейшых пытанняў развіцця краіны.

2009

14 лістапада у Менску прайшоў Беларускі еўрапейскі форум.

Форум гэты меў на мэце садзейнічаць дыялогу Беларусі з Еуразвязам.

2008

Міністэрства юстыцыі Беларусі з чацвёртага раза зарэгістравала рух "За Свабоду". Як паведаміў БелаПАН адзін з членаў аргкамітэта па стварэнні Руху Юрый Губарэвіч, рэгістрацыйнае пасведчанне за нумарам 2020 атрымана 17 снежня.

2008

Сябры аргкамітэта праваабарончага асветніцкага грамадскага аб'яднання (ППГА) "Рух "За Свабоду" 15 ліпеня падалі скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб нерэгістрацыі аб'яднання.

2008

Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава заснаваная лідарам Руху «За Свабоду» ў 2008 годзе.

2007

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання (РГА) "Рух "За свабоду".

2006

Аб стварэнні шырокага грамадзянскага руху "За свабоду" было аб'яўлена 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Храналогія


Архіў бюлетэняў

Архіў бюлетэня "Руху за Свабоду"

4 MB
3 MB
5 MB