Перайсці да змесціва

Рух «За Свабоду» — гэта супольнасць людзей, якія вераць у дэмакратычную, незалежную і еўрапейскую Беларусь

Рух «За Свабоду» — гэта супольнасць людзей, якія вераць у дэмакратычную, незалежную і еўрапейскую Беларусь

11

выбарчых кампаніях розных узроўняў

>1000

назіральнікаў вылучана для назірання за выбарамі

>350

кандыдатаў вылучана на выбарах розных узроўняў

Мы зрабілі гульню 👾

Пакуль іншыя посцяць толькі доўгія праграмы, мы зрабілі выбарчы лабірынт. Бо выбары ў Каардынацыйную раду — гэта і ёсць сапраўдны лабірынт: складанасці і перашкоды на кожным кроку. Але калі ідзеш да мэты, то абавязкова дасягаеш.

Збяры 15 галасоў, пазбягай монстраў-хлусоў і зразумееш, навошта мы ўдзельнічаем у гэтых выбарах.
А потым зрабі гэта насамрэч ды прагаласуй за спіс «Каманда Латушкі і «Рух «За свабоду».

Публікуем інструкцыі: як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду


Ніжэй вы знойдзеце відэа- і тэкставую інструкцыю па галасаванні.
1. Выбіраем платформу Скарыстайцеся мабільнай праграмай або вэб-сайтам (апошні варыянт рэкамендаваны для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі).
2. Пацвярджаем асобу
а) Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Гэта сусветны сэрвіс, які працуе па міжнародных стандартах абароны звестак. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
б) Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу звестак у сістэму для галасавання.
3. Галасуем Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Пацвердзіць».
Важнае ўдакладненне: Калі вы абралі мабільную праграму, сістэма можа прапанаваць вам захаваць мнеманічную фразу (набор слоў). Не палохайцеся: гэта ваш асабісты ключ для ўваходу ў праграму ў будучыні. Запішыце яе і захоўвайце ў надзейным месцы.
Спасылка на вэб-сайт для галасавання:
https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html
Спасылка на мабільную версію будзе апублікавана непасрэдна на пачатку выбараў.
Выбары пачнуцца 22.00 па беларускім часе!
Дзякуй за ўдзел! Гэта важна.

Апошнія навіны

Назіранне за выбарамі

У пачатку 2020 года ўпершыню за апошнія 15 гадоў дэмакратычныя сілы Беларусі дамовіліся аб правядзенні працэдуры праймерыз (Народнага галасавання) для вызначэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

На парламенцкіх выбарах 2019 года Рух «За Свабоду» падтрымаў праеўрапейскіх і прабеларускіх кандыдатаў у рамках правацэнтрысцкай кааліцыі, якая выставіла каля 90 прэтэндэнтаў.


На мясцовых выбарах 2018 года Рух «За Свабоду» падтрымаў праеўрапейскіх і прабеларускіх кандыдатаў. У выбарчай кампаніі ўдзельнічалі каля 50 сябраў арганізацыі, хаця частка з іх так і не была зарэгістраваная.

Партнёры