Адкрытая, шчырая і шмат у чым эмацыйная дыскусія падчас сустрэчы з выбаршчыкамі кааліцыі «Латушка і Рух "За Свабоду"» ў Беластоку.
Пытанні — ад таго, як дабіцца адказнасці Лукашэнкі, да пенсійнага забеспячэння беларусаў у Польшчы — задаваліся падчас сустрэчы перад выбарамі ў Каардынацыйную Раду, якія пройдуць 11–17 мая.
Дзве з паловай гадзіны дыскусій не прайшлі марна. Каля 30 пытанняў. На многія з іх былі дадзены адказы. Што тычыцца тых пытанняў, на якія не ўдалося адказаць адразу, кааліцыя абяцае прыкладаць усе магчымыя намаганні для іх вырашэння.
Мы распавялі пра тое, што зрабілі беспрэцэдэнтна: пачата рэальнае расследаванне злачынстваў Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе. Аказваецца дапамога ў легалізацыі беларусаў — як па канкрэтных кейсах, так і праз лабіраванне ў цэлым праблемных пытанняў легалізацыі ў Польшчы, напрыклад, пенсійнае забеспячэнне беларусаў у Польшчы, што вельмі непакоіць выбаршчыкаў.
Чаму выбары ў Каардынацыйную Раду важныя? Гэта адно з ключавых пытанняў, на якое быў дадзены адказ.
«Я дзякую кожнай і кожнаму, хто прыйшоў на гэтую сустрэчу ў Беластоку. Дзякую за вашыя эмоцыі, за вашыя словы падтрымкі, за ваш гучны голас, за вашу крытыку, за тое, што вы неабыякавыя. Я сышоў з гэтай сустрэчы з усведамленнем таго, наколькі важна, што мы знаходзімся ў дэмакратычным працэсе. Мы выбіраем сваіх прадстаўнікоў. Зрабіце свой выбар. Прагаласуйце за тых, хто працягвае змагацца і хто не адмовіцца ад нашай галоўнай мэты — вызваліць Беларусь», — адзначыў дэлегат Каарыднацыйнай Рады, лідар нашай фракцыі Павел Латушка.