Перайсці да змесціва

Пра нас

Рух "За Свабоду"

Рух «За Свабоду» — грамадска-палітычнае аб’яднанне, створанае ў 2006 годзе Аляксандрам Мілінкевічам пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Мэта Руху - абарона правоў і свабодаў чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў міжнародных дакументах па правах чалавека і асвета грамадзян у гэтай сферы.

Асноўныя прынцыпы

  • дэмакратыя і правы чалавека;
  • незалежнасць і нацыянальнае адраджэнне;
  • развіцьцё грамадзянскай супольнасці;
  • інтэграцыя Беларусі ў еўрапейскую супольнасць.

Рух арыентуецца на ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці, выступае за парламенцкую дэмакратыю, дэцэнтралізацыю і пашырэнне ролі беларускай мовы і культуры.

Рух «За Свабоду» мае прызнанне і падтрымку ў Еўропе, уваходзіць ў Еўрапейскую народную партыю (EPP) — найбуйнейшае аб’яднанне правацэнтрысцкіх і дэмакратычных партый Еўрапейскага Саюза.

Каманда

Юрый Губарэвіч

Старшыня Руху "За Свабоду"

Алесь Міхалевіч

Першы намеснік старшыні

Другія намеснікі старшыні

Партнёры


Гісторыя арганізацыі

Рух «За Свабоду» — гэта супольнасць людзей, якія вераць у дэмакратычную, незалежную і еўрапейскую Беларусь.
Арганізацыя была створана ў 2006 годзе Аляксандрам Мілінкевічам пасля прэзідэнцкіх выбараў і стала адным з галоўных цэнтраў грамадзянскай актыўнасці і салідарнасці ў краіне.

Вашай увазе асноўныя факты і падзеі з моманту рэгістрацыі па сённяшні дзень:

2025

Пасяджэнне Палітасамблеі Еўрапейскай народнай партыі

Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч прыняў удзел у пасяджэнні Палітасамблеі Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) у Бруселі, дзе адбылося галасаванне па важнай рэзалюцыі аб надзвычайным становішчы ў Беларусі. 

 


2024

Удзел у выбарах у Каардынацыйную раду

Мы далучыліся да выбарчага працэсу і абʼявілі аб стварэнні кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», у якую ўвайшлі 46 прадстаунікоў беларускага грамадства

 


2023

Канферэнцыя па адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе

28 чэрвеня ў Варшаве адбылася канферэнцыя па адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе, на якой абмеркавалі актуальныя пытанні рэфармавання адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу краіны.

 

Слуханні па Беларусі «Заклік да працэсу палітычнай рэформы ў Беларусі»

26 красавіка ў Палітычным камітэце Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прайшлі слуханні па Беларусі «Заклік да працэсу палітычнай рэформы ў Беларусі». 

 

Cацыяльныя сеткі Руху "За Свабоду" прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі

9 лістапада Суд Партызанскага раёна г. Мінска прызнаў сацыяльныя сеткі Руху "За Свабоду" экстрэмісцкімі матэрыяламі.

 


2021

Вярхоўны суд ліквідаваў Рух "За Свабоду"

Вярхоўны суд 19 лістапада прыняў рашэнне пазбавіць рэгістрацыі Рух "За Свабоду".

 

Рэпрэсіі і пераслед сябраў Руху «За Свабоду»

У сярэдзіне ліпеня 2021 году распачалася комплексная праверка дзейнасьці руху. 13 ліпеня Мін’юст выняў дакумэнты; 14 ліпеня Следчы камітэт зладзіў ператрус і апячатаў офіс; 19 ліпеня Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб прыпыненні дзейнасьці, 30 ліпеня заблякаваў банкаўскі рахунак. 
На 2021 год было зафіксавана больш за 150 фактаў пераследу актывістаў Руху.

 


2020

Апазіцыя вылучыла адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах

30 красавіка завяршылася галасаванне на сайце prezident21by.org у рамках праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі. Ім стаў Юрый Губарэвіч.


2019

Форум Руху «За Свабоду»

Актыў Руху «За Свабоду» сабраўся на двухдзённы форум, каб абмеркаваць вынікі году і запланаваць працу ў 2020 годзе. Таксама ўзнагародзілі лепшых сябраў арганізацыі. Вынікамі кіраўніцтва арганізацыі засталося задаволеным.

Моладзевы Форум «Наша справа»

Моладзь Руху «За Свабоду» правяла другі форум «Наша справа», на які сабраліся больш за 90 чалавек.


2018

Рух "За Свабоду" прыняты ў склад ЕНП

На паседжанні палітасамблеі Еўрапейская народная партыя (ЕНП) прагаласавала за наданне статусу назіральніка Руху «За Свабоду».

Юрый Губарэвіч пераабраны старшынёй Руху «За Свабоду»

У суботу, 15 снежня, прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Руху "За Свабоду". Сябры арганізацыі пераабралі кіраўніцтва, абралі кандыдата на праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі і зацвердзілі стратэгію развіцця на чатыры гады і палітычную праграму.


2016

Губарэвіч абраны старшынёй Руху "За Свабоду"

Юрый Губарэвіч абраны старшынёй праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб'яднання "Рух "За Свабоду".

Прэмія імя Віктара Сырыцы

У 2016 годзе Рух заснаваў прэмію імя Віктара Сырыцы, баранавіцкага краязнаўцы і гісторыка.


2015

Права выбару

«Права выбару» — гэта сумесная кампанія грамадскіх структур і палітычных партый па назіранні за выбарамі ў Беларусі. Яе мэта — забяспечыць празрыстасць і справядлівасць выбарчых працэсаў, аб’яднаўшы намаганні розных дэмакратычных сіл.


2013

Народны рэферэндум

У траўні 2013 года Рух «За Свабоду», Партыя БНФ і кампанія «Гавары праўду» абвясцілі пра пачатак шырокай грамадзянскай ініцыятывы «Народны рэферэндум».


2012

Вечар памяці Вацлава Гавэла

З 2012 года ў пачатку студзеня Рух "За Свабоду" праводзіў вечар памяці Вацлава Гавела, апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэхіі.

Байкот-101

Падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2012 годзе Рух «За Свабоду» разам з Партыяй БНФ і кампаніяй «Гавары праўду» арганізавалі кампанію байкоту на асобна ўзятым выбарчым акрузе — Фрунзенскім выбарчым акрузе № 101 у Мінску.


2011

Еўрапейскія клубы

З 2011 года рух «За Свабоду» спрыяў распаўсюджванню па беларускіх гарадах сеткі Еўрапейскіх клубаў.

Летняя Школа

З 2011 па 2019 год кожнае лета Рух «За Свабоду» праводзіў Летнія школы, якія станавіліся ўнікальнай пляцоўкай для абмену ведамі, досведам і ідэямі сярод маладых беларусаў.

Страху няма

У 2011 годзе, пасля жорсткага разгона Плошчы 19 снежня 2010 года, Рух «За Свабоду» разам з партнёрскімі арганізацыямі і партыямі на працягу некалькіх месяцаў праводзіў кампанію «Страху няма!».


2010

Народная праграма

У траўні 2010 года Рух «За Свабоду» распачаў кампанію «Народная праграма» — шырокі працэс выпрацоўкі канцэпцый рэформаў у Беларусі праз экспертнае і грамадскае абмеркаванне найважнейшых пытанняў развіцця краіны.


2009

Беларускі еўрапейскі форум

14 лістапада у Менску прайшоў Беларускі еўрапейскі форум.

Форум гэты меў на мэце садзейнічаць дыялогу Беларусі з Еуразвязам.


2008

Мінюст з чацвёртага разу зарэгістраваў Рух "За Свабоду"

Міністэрства юстыцыі Беларусі з чацвёртага раза зарэгістравала рух "За Свабоду". Як паведаміў БелаПАН адзін з членаў аргкамітэта па стварэнні Руху Юрый Губарэвіч, рэгістрацыйнае пасведчанне за нумарам 2020 атрымана 17 снежня.

Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава

Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава была заснавана лідарам Руху «За Свабоду» ў 2008 годзе і праводзілася штогод на радзіме пісьменніка.


2006

25 сакавіка ў Беларусі быў створаны грамадзянскі рух "За свабоду"

Аб стварэнні шырокага грамадзянскага руху "За свабоду" было аб'яўлена 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Не толькі палітыкай моцны Рух „За Свабоду“, але і нашымі дзеяннямі па адраджэнню беларускай культуры і мовы, прыцягненню новых людзей, якія неабыякавыя да беларушчыны, тых, хто нядаўна зацікавіўся палітыкай.

Юрый Губарэвіч

Засталіся пытанні альбо маюцца прапановы?

Звяртайцеся, мы на сувязі!        Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.