Бліжэйшыя планы на першыя 100 дзён
Што будзе рабіць кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў Каардынацыйнай радзе?
Вось нашыя бліжэйшыя планы на першыя 100 дзён. 9 крокаў, дзе дзевяты можаце прапанаваць вы. Давайце разам вырашаць, у якім напрамку павінен рухацца наш прадстаўнічы орган!
Першы крок
Прыняцце рэзалюцый КР аб важнасці спрашчення візавага рэжыму і легалізацыі, неабходнасці адкрыцця памежных пераходаў для грамадзян Беларусі.
Накіраванне рэзалюцый дзяржавам-партнёрам.
Палітычны лобінг.
Другі крок
Стварэнне камісіі КР па прицягненні да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікай.
Грамадскія слуханні па прыцягненні да адказнасці рэжыму Лукашэнкі.
Трэці крок
Перазапуск працы камісіі КР па палітвязнях.
Праца па зборы сродкаў дзеля дапамогі палітвязням.
Чацвёрты крок
Стварэнне камісіі КР па падтрымцы і рзабілітацыі ветэранаў-добраахвотнікаў.
Праца па зборы сродкай для дапамогі ветэранам-добраахвотнікам.
Пяты крок
Размежаванне паўнамоцтваў паміж субʼектамі дэмакратычных сіл:
- Презідентка-элект
- Абʼяднаны Пераходны Кабінет
- Каардынацыйная рада.
Шосты крок
Устанаўленне міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
Сёмы крок
Фарміраванне групы краін стратэгічных партнераў дэмакратычнай Беларусі сумесна з Прэзідэнткай-элект і АПК.
Восьмы крок
Стварэнне бюджэтнай камісіі КР і распрацоўка Палажэння па фінансаванні і фандрайзінгу праектаў, якія запускае КР.
Стварэнне палаты фінансавага кантролю.