Пакт аб сумленных выбарах
Выбары ў Каардынацыйную раду - важны этап для выбудоўвання дэмакратычных працэдур у беларускім грамадстве.
Мы далучыліся да выбарчага працэсу і абʼявілі аб стварэнні кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», у якую ўвайшлі 46 прадстаунікоў беларускага грамадства. Мы прапануем усім удзельнікам выбараў падпісаць Пакт аб сумленных выбарах.
Пакт аб сумленных выбарах грунтуецца на наступных прынцыпах:
▪️садзейнічанне інфармаванасці выбаршчыкаў;
▪️паважлівыя адносіны да канкурэнтаў;
▪️адмова ад негатыўнай агітацыі;
▪️абʼектыўнасць і сумленнасць у камунікацыях;
▪️празрыстасць і даступнасць інфармацыі;
▪️прытрымліванне выбарчых стандартаў;
▪️поствыбарчае супрацоўніцтва.
Поўны тэкст Пакта ў тэлеграм-канале нашай кааліцыі: https://t.me/Latushka_Ruch/7
Прапануем усім палітычным субʼектам, якія прымаюць удзел у выбарах, далучыцца да дадзенага Пакту.