Юрый Губарэвіч абраны старшынёй праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб'яднання "Рух "За Свабоду".
Адпаведнае рашэнне прынята дэлегатамі справаздачна-выбарнай канферэнцыі арганізацыі, якая праходзіла 16 кастрычніка ў Менску.
Па выніках тайнага галасавання Губарэвіча падтрымалі 59 дэлегатаў, Алеся Лагвінца — 51, Алеся Таўстыка — два, яшчэ тры бюлетэні прызнаны несапраўднымі.
Губарэвіч змяніў Аляксандра Мілінкевіча, які кіраваў арганізацыяй з моманту яе заснавання ў 2006 годзе.