З 2012 года ў пачатку студзеня Рух "За Свабоду" праводзіў вечар памяці Вацлава Гавела, апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэхіі.
Мерапрыемства традыцыйна праходзіць блізка да даты абвяшчэння чэхаславацкай Хартыі-77 (6 студзеня 1977 года Гавела арыштавалі за подпіс пад гэтым знакамітым дакументам).
Ушанаванне памяці Вацлава Гавела ў нашай краіне невыпадковае: на пасадзе прэзідэнта Чэхіі і ў адстаўцы як прыкладаў шмат намаганняў для садзейнічання дэмакратызацыі Беларусі.
Вечар памяці Вацлава Гавела праводзілі да 2020 года.