Перайсці да змесціва

Жанчыны супраць фальсіфікацый

18 лютага, 2012

Кампанія «Жанчыны супраць фальсіфікацый» дзейнічае з 2012 года. Ініцыятарамі выступілі Галіна Скорахад (Рух «За Свабоду») і Антаніна Кавалева (Аб’яднаная грамадзянская партыя).

У 2014 годзе да іх далучылася Вольга Кавалькова (Беларуская хрысціянская дэмакратыя), якая таксама стала сукаардынатаркай.

Мэты кампаніі

  • Інфармаванне сябраў камісій пра адказнасць за парушэнні выбарчага заканадаўства з мэтай памяншэння выпадкаў фальсіфікацый падчас падліку галасоў.

  • Падтрымка жанчын-кандыдатак у перыяд агітацыйнай кампаніі.

Дзейнасць

Сайт кампаніі абсталяваны функцыяй збору інфармацыі пра парушэнні як падчас выбарчай кампаніі, так і непасрэдна ў дзень галасавання. Уся сабраная інфармацыя аўтаматычна транслюецца ў кампанію па назіранні Elect.by, што павышае празрыстасць і эфектыўнасць маніторынгу.

Удзельніцы

Сёння ў кампаніі прадстаўніцы сямі палітычных структур. Да яе актыўна далучыліся жанчыны з наступных арганізацый:

  • Партыя БНФ,

  • Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада),

  • партыя «Справядлівы свет»,

  • рух «Надзея»,

  • і іншыя.