Канферэнцыя «Праграма пераўтварэнняў для Беларусі»
Pyx
07 кастрычніка, 2025
7 красавіка ў Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя «Праграма пераўтварэнняў для Беларусі: рэгіянальны вопыт і выклікі», арганізаваная Рухам «За Свабоду» у межах кампаніі «Народная праграма».
Мэтай мерапрыемства было абмеркаванне шляхоў рэфармавання Беларусі на падставе досведу краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія прайшлі праз сістэмныя трансфармацыі пасля пераходу да дэмакратыі. Удзельнікі дыскусіі — эксперты, палітыкі, грамадскія дзеячы — дзяліліся сваімі ведамі пра тое, як праводзіць змены, не страчваючы стабільнасці і падтрымкі людзей.
Асаблівая ўвага была нададзена пытанням эканамічных рэформаў, дэцэнтралізацыі, развіцця рэгіёнаў і мясцовага самакіравання.
Канферэнцыя стала чарговым крокам у фарміраванні стратэгіі дэмакратычных пераменаў і развіцці грамадзянскай супольнасці Беларусі.