Перайсці да змесціва

Заява Руху «За Свабоду» у сувязі з пачаткам вайны Расіі супраць Украіны

24 лютага, 2022

Сёння Расія распачала шырокамасштабную вайну супраць Украіны. Паведамляецца пра вайсковыя удары і дзеянні ў шэрагах украінскіх гарадоў. Ёсць першыя ахвяры ваенных дзеянняў. 

У такой сітуацыі мы лічым

- Расію агрэсарам і парушальнікам асноваў міжнароднай бяспекі
- рэжым Аляксандра Лукашэнкі саюзнікам краіны-агрэсара.

Мы заяўляем, што 

- Расійскія войскі знаходзяцца і праходзяць праз тэрыторыю Беларусі без падтрымкі народу Беларусі.

-  Рэжым Лукашэнкі, якога народ пазбавіў даверу ў 2020, уцягвае Беларусь у вайну, не маючы на гэта ні маральнага ні юрыдычнага права

Рух «За Свабоду» выказвае падтрымку народу Украіны. Мы разам з вамі! 

Жыве Беларусь! Слава Украіне!


Апошнія навіны