Перайсці да змесціва

Канферэнцыя па адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе

29 чэрвеня, 2023

28 чэрвеня ў Варшаве адбылася канферэнцыя па адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе, на якой абмеркавалі актуальныя пытанні рэфармавання адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу краіны.

Канферэнцыя праходзіла ў межах кампаніі "Рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі".

Удзельнікі прэзентавалі і абмеркавалі некалькі варыянтаў рэформы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі, а таксама праблемы, якія варта ўлічыць ў працэсе рэфармавання. Абмеркавалі пытанні падпарадкавання выканаўчай улады, судоў, а таксама кампетэнцыі органаў мясцовага самакіравання.

Эксперты пагадзіліся, што рэформы павінны ісці ад людзей, знізу ўверх, а не наадварот. Удзельнікі падкрэслілі, што важна праводзіць кансультацыі з насельніцтвам, каб даведацца пра іх меркаванні і патрэбы. Эксперты таксама зазначылі, што для паспяховай рэформы неабходна забяспечыць празрыстасць і адкрытасць працэсу.