Слуханні па Беларусі «Заклік да працэсу палітычнай рэформы ў Беларусі»
Pyx
26 красавіка, 2023
26 красавіка ў Палітычным камітэце Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прайшлі слуханні па Беларусі «Заклік да працэсу палітычнай рэформы ў Беларусі».
На слуханнях выступіў старшыня Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч. У сваім выступе закрануў тры тэмы: 🔺саўдзел рэжыма Лукашэнкі ў вайне ва Украіне і розніца паміж беларускім і расійскім грамадствам у стаўленні да вайны; 🔺інстытуцыі дэмакратычных сілаў і шляхі ўзмацнення іх суб'ектнасці; 🔺сітуацыя з маючай адбыцца ліквідацыяй юрыдычнага статуса палітычных партый у Беларусі.
«Лукашэнка ёсць безумоўным саюзнікам Пуціна ў развязанай Крамлём вайне. Яны мусяць несці аднолькавую адказнасць. Санкцыйныя выключэнні для беларускага рэжыму толькі дапамагаюць яму паляпшаць сваё фінансавае самаадчуванне, зарабляючы на таварных патоках паміж Расеяй і астатнім светам. Разам з тым, мы мусім адзначыць істотную розніцу паміж настроямі ў беларускім і расейскім грамадзтвах. Беларусам далёкія імпэрскія балячкі Расеі, яны арганічна не прымаюць ідэі ўдзелу ў вайне. Наша грамадзтва ў 2020-м зрабіла адназначны пасыл — непрызнанне легітымнасці Лукашэнкі, які сфальсыфікаваў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. Працяг і ўзмацненне рэпрэсіяў — доказ таму, што нічога ў грамадзкіх настроях не зьмянілася. Беларусы — гэта нацыя, якая выразна дэкляруе памкненне да свабоды і дэмакратыі».
Заўтра адбудзецца паседжанне Камітэту па справах міграцыі, уцекачоў і перамешчаных асобаў на тэму: «Вырашэнне спэцыфічных выклікаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні».