Перайсці да змесціва

25 сакавіка ў Беларусі быў створаны шырокі грамадзянскі рух "За свабоду"

25 сакавіка, 2006

Аб стварэнні шырокага грамадзянскага руху "За свабоду" было аб'яўлена 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Аб гэтым сказаў лідар аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч.

- За пяць месяцаў нашай інфармацыйнай і агітацыйнай кампаніі да нас звярнулася з прапановамі аб супрацоўніцтве велізарная колькасць людзей, якая ў дзесяткі разоў вышэй за колькасць сябраў палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Улада нахабна ўкрала ў нас перамогу, таму за яе яшчэ трэба змагацца. Нас чакае карпатлівая сістэмная праца, якая непазбежна прывядзе да дэмакратычных змен у Беларусі, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

У суботу, 25 сакавіка, на Кастрычніцкай плошчы былі агучаныя асноўныя палажэнні праграмы Руху "За свабоду". Сярод іх - магчымасць для рэпрэсаваных студэнтаў прадоўжыць навучанне за мяжой, стварэнне ўсёабдымнай надзейнай сістэмы распаўсюджвання праўдзівай інфармацыі, ажыццяўленне дзеянняў, якія дазволяць правесці ў краіне свабодныя і празрыстыя выбары.


Апошнія навіны