Перайсці да змесціва

Рух «За Свабоду» на Парламенцкай асамблеі «Еўранэст» у Кіеве

07 кастрычніка, 2025

У Кіеве прайшло пасяджэнне Парламенцкай асамблеі «Еўранэст», якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў Еўрапейскага парламента і краін Усходняга партнёрства.

Падчас сустрэч абмяркоўваюцца пытанні рэгіянальнай бяспекі, падтрымкі дэмакратычных сіл і будучыні беларуска-еўрапейскіх адносін.

«Адметнасцю гэтага «Еўранэсту» было затрыманне ў Мінску Мікалая Статкевіча, які мусіў быць адным з удзельнікаў. З боку беларускіх уладаў гэта — пальчатка, кінутая ў бок еўрапейцаў, выразны сігнал, што рэжым не збіраецца мяняцца. Для яго захаванне ўлады важней за любыя прэферэнцыі з боку ЕС», — адзначыў Юрась Губарэвіч.

Паводле кіраўніка Руху, міжнародная супольнасць павінна і надалей падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі і не дазваляць, каб рэпрэсіі сталі нормай у Еўропе.