У суботу, 15 снежня, прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Руху "За Свабоду". Сябры арганізацыі пераабралі кіраўніцтва, абралі кандыдата на праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі і зацвердзілі стратэгію развіцця на чатыры гады і палітычную праграму.
«Я ўдзячны тым людзям, якія два гады разам са мной працавалі, каб Рух „За Свабоду“ ў нейкай ступені захаваўся і выжыў, каб у нас адбыўся рост у 2018 годзе, прыйшлі новыя людзі, пачаліся новыя праграмы і новыя актыўнасці. Я ўпэўнены, што наступныя два гады пройдуць пад знакам падвышэння актыўнасці руху "За Свабоду"», — заявіў Губарэвіч у прамове ў якасці кандидата на пасаду старшыні арганізацыі.
Ён назваў надыходзячыя выбарчыя кампаніі магчымасцю данесці пазіцыю руху "За Свабоду" для кожнага беларуса.
«Мы працягнем і нашу працу і ў грамадскім накірунку. Бо не толькі палітыкай моцны Рух „За Свабоду“, але і нашымі дзеяннямі па адраджэнню беларускай культуры і мовы, прыцягненню новых людзей, якія неабыякавыя да беларушчыны, тых, хто нядаўна зацікавіўся палітыкай», — дадаў беларускі палітык.
Канферэнцыя пераабрала Губарэвіча кіраўніком арганізацыі. Першым намеснікам старшыні Руху "За Свабоду" стаў Алесь Міхалевіч, яшчэ двума Віктар Янчурэвіч і Кірыл Стаселька.
Акрамя таго, сябры арганізацыі падтрымалі Юрыя Губарэвіча ў якасьці кандыдата, які будзе намінаваны на праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі для абрання адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары.