Юрый Губарэвіч прыняў удзел у пасяджэнні Палітасамблеі Еўрапейскай народнай партыі
Рух "За Свабоду"
14 студзеня, 2025
Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч прыняў удзел у пасяджэнні Палітасамблеі Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) у Бруселі, дзе адбылося галасаванне па важнай рэзалюцыі аб надзвычайным становішчы ў Беларусі.
У рэзалюцыі адзначаецца, што рэжым Лукашэнкі працягвае арышты, катаванні і пераслед беларускага народа, а ў турмах у нечалавечных умовах застаюцца больш за 1500 палітычных зняволеных. Дакумент таксама закранае пытанне гібрыдных атак на межы ЕС, якія справакавалі штучны міграцыйны крызіс. Таксама рэзалюцыя называе фарсам запланаваныя Лукашэнкам «выбары», прызначаныя на 26 студзеня.
«Еўрапейская народная партыя мае найбуйнейшую дэпутатскую фракцыю ў Еўрапарламенце. Яе прадстаўнікі ўплываюць на палітыку Еўрапейскага саюза. Вельмі важна, што рэзалюцыя прымаецца напярэдадні так званых выбараў у Беларусі. У дакуменце даецца ацэнка агульнай атмасферы ў краіне. Таксама рэзалюцыя прымаецца напярэдадні адпаведнага рашэння Еўрапейскага парламента па сітуацыі ў Беларусі з акцэнтам на "бязвыбары" 26 студзеня 2025 года», — заявіў Юрый Губарэвіч.
Што будзе рабіць Еўрапейская народная партыя? ◾️ Асуджаць усе формы рэпрэсій і патрабаваць вызвалення палітвязняў. ◾️ Заклікаць рэжым Лукашэнкі паважаць правы чалавека, свабоду слова і рэлігійныя свабоды. ◾️ Патрабаваць правядзення сапраўды дэмакратычных выбараў пад кантролем міжнародных назіральнікаў. ◾️ Паказваць салідарнасць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і падтрымліваць грамадзянскую супольнасць. ◾️ Дамагацца прыцягнення Лукашэнкі і прадстаўнікоў яго рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць народа і падтрымку агрэсіі супраць Украіны.