9 лістапада Суд Партызанскага раёна г. Мінска прызнаў сацыяльныя сеткі Руху "За Свабоду" экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Гэта старонкі ў сацыяльных сетках: Facebook, Instagram, Telegram, YouTube, Укантакце.
Падпіска на сацыяльныя сеткі, якія ў Беларусі прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, пакуль крымінальна не караецца пры ўмове, што падпісчык не аказвае падтрымку ў папулярызацыі канала, гэта значыць не рэпосціць, не пералічвае грошай.
Але за падпіску на экстрэмісцкія матэрыялы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Мы таксама разумеем, што ў нашай краіне "не да законаў".
Мы заклікаем усіх тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, быць пільнымі і асцярожнымі. Мы разумеем, калі вы вырашыце адпісацца ад нас у святле бягучай сітуацыі.
Калі ласка, памятайце аб сваёй бяспецы і беражыце сябе.