Перайсці да змесціва

Форум 8+100 у Брусэлі 2026

06 сакавіка, 2026
Юрый Губарэвіч сумесна з сябрамі Каардынацыйнай рады ад фракцыі Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду" выступілі ў Еўрапарламенце на форуме 8+100 у Брусэлі. 

Мерапрыемства было прысвечана палітыцы Еўрасаюзу ў дачыненні да Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзеная падтрымцы незалежных медыяў, вызваленню палітзняволеных і неабходнасці арганізацыі стажыровак для беларусаў у еўрапейскіх інстытуцыях. 

Кіраўнік Руху "За Свабоду" заявіў пра ўдзел арганізацыі ў выбарах у Каардынацыйную Раду, адзначыўшы, што арганізацыя працуе над рэформамі заканадаўства, падрыхтоўкай кадравага рэзерву і ўзмацненнем суб'ектнасці дэмакратычных сілаў.