Перайсці да змесціва

Сустрэча кандыдатаў Кааліцыі Латушка і Рух «За Свабоду»

14 красавіка, 2026
Адбылося пасяджэнне Кааліцыі Латушка і Рух «За Свабоду», на якой абмеркавалі пытанні перадвыбарчай кампаніі ў Каардынацыйную Раду:

— Праграма кааліцыі - стратэгія дзейнасці ў КР на наступныя два гады

— Інфармацыйная кампанія — абмеркавана і зацверджана медыйная стратэгія для Кааліцыі ў ходзе выбараў у Каардынацыйную Раду

— Першая прэс-канферэнцыя кааліцыі — адбудзецца 18 красавіка а 13-й гадзіне ў Музеі Вольнай Беларусі.

Мы не хочам, каб гайдукевічы, гігіны і азаронкі прадстаўлялі Беларусь у еўрапейскіх сталіцах. Звяртаемся да беларусаў і беларусак: з 11 па 17 траўня абярыце свой прадстаўнічы орган, які сапраўды будзе адстойваць інтарэсы нашай краіны і беларусаў!

Падтрымай нашую каманду, праграму і стратэгію.

Галасуй за спіс №9 — Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» на выбарах у Каардынацыйную Раду!