Перайсці да змесціва

Першая прэс-канферэнцыя кааліцыі Латушка – Рух “За Свабоду”

20 красавіка, 2026
Павел Латушка і Рух «За Свабоду» у суботу, 18 красавіка, правялі першую прэс-канферэнцыю кааліцыі ў межах выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную Раду 2026.

На падзеі палітыкі прадставілі каманду, праграму і стратэгію на наступныя два гады. У падобным складзе фракцыя падае спіс ужо ў другі раз.

Пра розніцу адчуванняў перад выбарамі распавёў лідар Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч:

– Пачуцці толькі пазітыўныя. Бо ўнікальная магчымасць. І папярэднія выбары, і гэтыя выбары быць прадстаўніком людзей, якія галасуюць і робяць асэнсаваны выбар. Канешне, мінулы раз былі змешаныя адчуванні, таму што было невядома, як спрацуе сам інструмент выбараў, наколькі гэта бяспечна для людзей. Хадзілі такія настроі, шмат для каго гэта была нагода, каб устрымацца ад удзелу. Зараз мы бачым, што напрацягу двух гадоў папярэдніх выбараў, якія мінулі, ніхто так і не патрапіў пад пераслед са звычайных выбарцаў. Гэта значыць, што інструмент бяспечны. Таму мы зараз рыхтуемся, што найбольш актыўныя людзі прымуць удзел і прагаласуюць.

Падзея адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.

Нагадаем, выбары ў Каардынацыйную Раду пройдуць 11–17 траўня.

Цалкам матэрыял:

https://racyja.com/by/palityka/persaja-pres-kanferencyja-kaalicyi-pavel-latuska-ruch-za-svabodu/