Перайсці да змесціва

6 снежня ў Брусэлі прайшоў міжпартыйны форум "8+100"

07 снежня, 2023

6 снежня ў Брусэлі прайшоў міжпартыйны форум "8+100". У ім ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і еўрапейскіх партый, а таксама спікеры Еўрапарламента.

Святлана Ціханоўская звярнулася да яго ўдзельнікаў, прапанаваўшы абмеркаваць агульную стратэгію для Беларусі, прасоўванне еўрапейскага выбару нашай краіны.

Было праведзена 3 панэльныя дыскусіі, якія былі прысвечаны праблеме палітвязняў, выбарам у Беларусі і еўрапейскаму выбару новай Беларусі.

На форуме выступіў старшыня Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч. У сваім выступу звярнуў увагу на тое, што «Пазіцыя палітычных партый наконт выбараў 25 лютага супольная, у сённяшніх умовах мы не можам прызнаць гэтае мерапрыемства выбарамі, ні свабоднымі, ні справедлівымі. Якая ёсць альтэрнатыва? Мы не маем права проста сябе дазволіць сядзець і назіраць за працэсам і чакаць, што перамены адбудуцца неяк самастойна. Як палітычная партыя, мы мусімы быць актыўнымі ўдзельнікамі гэтых падзеяў, набліжаць гэтыя перамены. І выбары ў Каардынацыйную Раду даюць такую магчымасць. Але трэба пашыраць электаральную базу, выходзіць на новых людзей. Гэта будзе ўзмацняць пазіцыю дэмакратычных сілаў».

Глядзець выступ: https://www.youtube.com/live/M_dnHKThvjk?si=RHusa82bO_PBWN-W&t=6642