Перайсці да змесціва

Cацыяльныя сеткі Руху "За Свабоду" прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі

12 лістапада, 2023

9 лістапада Суд Партызанскага раёна г. Мінска прызнаў сацыяльныя сеткі Руху "За Свабоду" экстрэмісцкімі матэрыяламі. Гэта старонкі ў сацыяльных сетках: Facebook, Instagram, Telegram, YouTube, Укантакце.

Падпіска на сацыяльныя сеткі, якія ў Беларусі прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, пакуль крымінальна не караецца пры ўмове, што падпісчык не аказвае падтрымку ў папулярызацыі канала, гэта значыць не рэпосціць, не пералічвае грошай.
Але за падпіску на экстрэмісцкія матэрыялы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Мы таксама разумеем, што ў нашай краіне "не да законаў".

Мы заклікаем усіх тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, быць пільнымі і асцярожнымі. Мы разумеем, калі вы вырашыце адпісацца ад нас у святле бягучай сітуацыі.

Калі ласка, памятайце аб сваёй бяспецы і беражыце сябе.