Слуханні ў Камітэцэ па замежных справах літоўскага Сейма на тэму праблемаў беларусаў
Рух "За Свабоду"
14 снежня, 2023
Сёння ў Сейме Літвы з ініцыятывы Офіса Святланы Ціханоўскай прайшлі слуханні, прысвечаныя прававому становішчу беларусаў у Літве. На сустрэчы удзельнічалі старшыня Камітэту Жыгіс Павільёніс і яго намеснікі, чальцы групы «За дэмакратычную Беларусь». З беларускага боку ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускіх палітычных партыяў – Руху «За Свабоду», АГП, «Грамады» і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай перад Камітэтам і заклікала літоўскі бок устрымацца ад абмежаванняў супраць беларусаў.
Па выніках сустрэчы Камітэт пагадзіўся падтрымаць прапанову аб падаўжэнні відаў на жыхарства да 3 гадоў, але рашэнне павінна прайсці праз Сейм.