Перайсці да змесціва

Прэзентацыя публікацыі ENoP: "Галасы ў выгнанні"

05 мая, 2023

2 траўня ў Брусэлі адбылася прэзентацыя публікацыі ENoP: "Галасы ў выгнанні".

Праца па пашырэнню магчымасцяў дэмакратычных рухаў ва ўмовах дыктатуры і рэпрэсій заўсёды звязана з падтрымкай людзей, якія кіруюцца верай у тое, што кожны з нас можа змяніць сітуацыю. Тыя, хто змагаюцца за дэмакратыю і свабоду, робяць гэта з высокай рызыкай для сябе, бяспекі сваёй сям'і і сяброў.

Аднак з часам мы даведаліся, што барацьба можа працягвацца і ў выгнанні. Пагрозы, прыгнёт і пераслед могуць выцесніць актывістаў з іх радзімы, але іх барацьба за свабоду працягваецца. Актывісты працягваюць казаць ад імя сваёй радзімы з выгнання. Сябры дэмакратыі павінны разумець сваю крытычную ролю ў падтрымцы гэтых “галасоў у выгнанні”.

Мэта аналітычнай запіскі - узмацніць голас актывістаў, якія працуюць у выгнанні, шляхам дакументавання іх барацьбы і вылучэння іх прапаноў палітыкам у Еўропе ў дачыненні да абароны правоў чалавека ў адпаведных краінах. Асноўная ўвага ўдзяляецца тром краінам: Кітай, Беларусь і Нікарагуа. Выбар гэтых краін матываваны досведам KIC у працы/узаемадзеянні з актывістамі з гэтых краін, іх новаму значэнню ў сусветнай палітыцы і не ў апошнюю чаргу пагаршэннем становішча з правамі чалавека ў гэтых краінах. Усе тры краіны ахарактарызаваны як аўтарытарныя рэжымы.

Аналітычная запіска складаецца з трох раздзелаў. Першы раздзел прадстаўляе кароткую інфармацыю пра актывістаў і працу, якую яны выконваюць у цяперашні час. За ёй ідзе разьдзел пра існуючыя ўмовы з правамі чалавека ў абраных краінах. У апошнім раздзеле прыводзяцца канкрэтныя палітычныя рэкамэндацыі для эўрапейскіх палітыкаў.

Аўтаркамі публікацыі былі Вікторыя Таболіч і Вольга Дамаскіна. У ёй была апісаная бягучая сацыяльна-палітычная сытуацыя, сытуацыя з правамі чалавека і рэкамэндацыі і прапановы па працы з актывістамі, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну.