15 снежня ў Брусэлі прайшоў ІІ міжпартыйны форум "8+100".
«8+100» — пляцоўка для супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл з еўрапейскімі палітычнымі партыямі. Ён аб'ядноўвае восем беларускіх дэмакратычных партый і больш за 100 еўрапейскіх палітычных партый, якія падтрымліваюць легітымныя дэмакратычныя сілы Беларусі.
На ІІ міжпартыйным Форуме абмяркоўвалі: 1. Безвыбары-2025: стратэгія і тактыка дэмакратычных сіл Беларусі і міжнароднай супольнасці. 2. Палітвязні Беларусі - выклік для ўсёй Еўропы 3. Праблемы і магчымасці беларусаў у выгнанні - што рабіць?