Перайсці да змесціва

XXXll Эканамічны форум ў Карпачы

08 верасня, 2023

Юры Губарэвіч прыняў удзел у XXXll Эканамічным форуме ў Карпачы. Выступіў на панэльнай дыскусіі: “Будучыня Беларусі: ці гатовае грамадства да зменаў?”

Па меркаванню старшыні Руха “За Свабоду” і адказнага па пытаннях рэгіянальнага развіцця ў НАУ, беларусы гатовыя да зменаў. “Больш за тое, яны гэта прадэманстравалі і прадэманстравалі не раз. Гэтая гатоўнасць палягае, на маю думку, у двух тэрмінах: самаарганізацыя і самарэгуляцыя”.

Ці могуць беларусы супрацьстаяць “русскому миру”?
Як лічыць палітык, сітуацыя досць складаная і яна можа пагаршацца з кожным годам. “На сёння мы можам казаць, пра адрозненні ў каштоўнасцях беларусаў і прадстаўнікоў “рускага міру”. Гэта татальная адсутнасць імперскасці, і іншыя падыходы, каштоўнасці звязаныя з жаданнем справядлівасці, пачуццём салідарнасці і, канешне, нацыянальныя каштоўнасці”.

Што мы можам рабіць сёння?
Юры Губарэвіч лічыць, што мы павінны падрыхтавацца да пераменаў. “Перадусім, гэта шырокая адукацыя для ўсіх колаў насельніцтва па пытаннях дэмакратыі. Гэта і распрацоўка праграмаў рэформаў, гэта і падрыхтоўка кадраў для дзяржаўнага апарату. І самае галоўнае - гэта прасоўванне новых ідэяў і еўрапейскіх каштоўнасцяў”.

Відэа: https://t.me/pyx_by/1498