Сябры Руха “За Свабоду” прынялі удзел у ХІ міжнароднам кангрэсе даследчыкаў Беларусі
Рух "За Свабоду"
25 верасня, 2023
Кангрэс - штогадовае акадэмічнае мерапрыемства, дзе найбольш прадстаўнічая частка беларускіх акадэмічных і грамадскіх элітаў можа свабодна і незалежна ад уплыву беларускай і іншых дзяржаў абмяркоўваць гісторыю, палітыку, грамадства і культуру Беларусі.
На кангрэсе былі падняты і абмеркаваны розныя тэмы: ▪️ Міжнародныя адносіны, рэгіянальная бяспека і знешняя палітыка ▪️Беларусь - Украіна: як наладзіць дыялог для ўзаемапаразумення ▪️Беларусь - ЕС: reality check ▪️Палітыка і грамадства ▪️Эканоміка ▪️Адукацыя і навука
На адной з панэлей выступіла Вікторыя Таболіч з тэмай “Аналіз эфектыўнасці аказання псіхалагічнай дапамогі жанчынам Беларусі”. Грунтуючыся на выніку аналізу, магчыма будзе рэкамендаваць паляпшэнні і аптымізацыю псіхалагічнай дапамогі жанчынам у Беларусі, каб лепш адпавядаць іх патрэбам і забяспечыць больш эфектыўную падтрымку.